У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 5 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі Насты Гусевай. Яе абвінавачваюць у парушэнні часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Разгляд справы пачнецца ў 9-15.

Фота: mspring.online У Магілёве экс-кандыдат у дэпутаты даказаў феерычную памылку ўчастковай камісіі. Адбылося гэта на акрузе дзеючага дэпутата Ігара Марзалюка, паведамляе mspring.online.

Старшыня назіральнай місіі БДІПЧ АБСЭ Корын Ёнкер у асноўны дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў, участак № 699 у Менску. Фота: Радыё Свабода Старшыня назіральнай місіі БДІПЧ АБСЭ Корын Ёнкер у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН расказала пра аналіз вынікаў назірання за выбарамі ў беларускую Палату прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Актывіст Ігар Багачак Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення скаргу Ігара Багачака на адмову суда Савецкага раёна і Мінскага гарадскога суда пакрыць маёмасную шкоду за знішчаныя кнігі актывіста.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org З 20 па 21 лістапада юрыст ПЦ “Вясны”, аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч наведалі Брусэль з візітам па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Візіт быў арганізаваны з дапамогай шведскай праваабарончай арганізацыі Civil rights defenders.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend 28 лістапада ладзяць прэзентацыю двух даследчых дакументаў, скіраваных на вывучэнне прававога становішча няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. 

Прэзентацыя доўгатэрміновага праекта дапамогі ромам ў Гомелі. У Гомелі ромская грамадская арганізацыя «Рамана дром» прэзентавала доўгатэрміновы праект дапамогі ромам, якія перажылі генацыд, нямецкую акупацыю, дзецям вайны. Агулам у Гомлі і Гомельскай вобласці праектам будзе ахоплена каля 100 чалавек. Праект прадугледжвае гуманітарную дапамогу: прадукты, танометры, глюкометры, прадметы гігіены, лекі ды інш.

Аляксандр Скалдуцкію Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Жыхар аграгарадка Малеч Бярозаўскага раёна 30-гадовы Аляксандр Скалдуцкі вымушаны быў агаварыць сябе ва ўжыванні наркотыкаў пасля некалькіх удараў па галаве начальнікам аддзела барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Бярозаўскага РАУС. 

У Шведскай амбасадзе 25 лістапада прайшоў адмысловы сняданак са шведскай дэлегацыяй, якую узначальвала міністэрка замежных спраў Ан Ліндэ. Яна прыехала ў Беларусь з афіцыйным візітам упершыню за некалькі дзесяткаў гадоў. Швецыя вельмі зацікаўлены ў тым, каб пачуць голас грамадскай супольнасці, у тым ліку моладзі. Таму Ан Ліндэ запрасіла на сняданак прадстаўнікоў чатырох арганізацый, якія працуюць з моладдзю: Заадзіночанне Беларускіх студэнтаў, Human constanta, Моладзевы Савет “Рада” і праваабарончы цэнтр “Вясна”, які мае моладзевае крыло: Валанцёрскую службу. Яе прадстаўляла праваабаронца Наталля Сацункевіч.

Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org Штогадовы "Марафон лістоў" ад Amnesty International у гэтым годзе прысвечаны абароне правоў дзяцей, моладзевых актывістаў і актывістак.