Школьнікаў звазілі на экскурсію на ... вучэбны палігон у Лепельскім раёне
Гэта месца, дзе навучаюць вайскоўцаў. І школьнікам з Чашніцкага і Лепельскага раёнаў паказвалі, як адбываюцца заняткі па агнявой падрыхтоўцы, як дзейнічае вайсковая тэхніка. Адметна, што падчас вучэнняў жыхарам бліжэйшага наваколля строга забаронена падыходзіць да палігона. Але хлопцаў- вучняў старэйшых класаў – завезлі непасрэдна туды. Прычым гэта адбылося не ў межах прадмета “Дапрызыўная падрыхтоўка”, а падавалася як “экскурсія”.
Віцебскі прапагандыст Святаслаў Міхайлаў заклікае “ваяваць у сацсетках”
Газета “Витебские вести” надрукавала вялікі опус свайго загадчыка інфармацыйна-аналітычнага аддзела пад назвай “Сохраним Беларусь вместе!”. Захаваць яе Міхайлаў прапануе з дапамогай контрпрапаганды, якой, на яго думку , павінны заняцца кожны беларус.
“Перадухілілі пагрозу нападу на кіраўніка раёна”
На Чашніччыне праводзяцца камандна-штабныя вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны. Ва ўмовах, “максімальна набліжаных да баявых”, як піша мясцовая раённая газета. Сучасныя “баявыя ўмовы”, калі ўвесь свет ведае пра небяспеку дронаў, баявой авіяцыі і пагрозу ядзернай вайны, у Чашніцкім раёне ўяўляюць на ўзроўні партызанскіх рэйдаў і паваеннага антысавецкага супраціву.
Палітзняволенай прызналі 69-гадовую Галіну Фралову - удзельніцу рэлігійнай групы «Русская православная церковь — Царская Империя».
Галіна Фралова - ураджэнка вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна. На мінулым тыдні яе ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС. Жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе і прызналі вінаватай паводле ч.3 арт.130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і ч.3 арт.361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Вядома, што Галіну Фралову пакаралі зняволеннем на 5 гадоў і 3 месяцы, у ”экстрэмісцкім” пераліку было пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне.
Крыху статыстыкі да Дня дзіцяці. На Віцебшчыне яна не вельмі натхняльная
Паводле звестак на 1 студзеня 2026 года, у вобласці зафіксавана 182 730 жыхароў ва ўзросце да 18 год. Гэта ўжо на 10 тысяч з лішкам меней, чым было на 1 студзеня 2024 годы (193 087 чалавек). Назіраецца імклівае зніжэнне колькасці дзяцей у сельскай мясцовасці: маленькіх вяскоўцаў усяго 16,9% супраць 83, 1% маленькіх гараджан.У сувязі з гэтым у сельскай мясцовасці меншае крлькасць школьных і дзіцячых дашкольных установаў. Іх на ўвесь раён часам няма і дзясятка.