Рашэнне лічыць інтэрнэт-рэсурс  "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прыняў 31 ліпеня суд Шумілінскага раёна. 4 жніўня яго ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Удзельнік злёта “Беларуская вясёлка” распавёў, як праходзіла начное затрыманне на Расоншчыне. Паводле мужчыны, у паведамленні МУС пра тое, як сіламі 133-х сілавікоў быў ліквідаваны намётавы гарадок, нібыта збіраліся праводзіць “адмысловы абрад”, былі выкладзены непраўдзівыя звесткі. Ні пра які абрад, як паведамлялі сілавікі,  увогуле не вялося, людзі проста супольна бавілі час. І ніхто не хадзіў галышом, як заяўляла міліцыя – хіба толькі ў лазні або падчас купання пасля яе. За намётавым гарадком, на думку ўдзельніка падзей, маглі яшчэ днём назіраць з квадракоптэра, які некалькі разоў пралятаў над тэрыторыяй яшчэ ўдзень.

Нагадаем, 29 ліпеня ў Расонскім раёне на беразе возера Белае адбылося затрыманне каля 300 чалавек, якія сабраліся на злёт прыхільнікаў руху “Сям’я вясёлкі”. Паводле афіцыйнай інфамацыі, на “спецаперацыю” выправілі больш за 130 сілавікоў, а ў лаку затрыманых апынуліся мінімум 277 чалавек, з іх 26 непаўналетніх дзяцей.

У паведамленні прэсавай службы абласной пракуратуры асобна згадваецца старонка ў Instagram  Уладзіміра Булаўскага – былога палітвязня, вядомага віцебскага  менеджэра культурніцкіх мерапрыемстваў Уладзіміра Булаўскага, прызнаная “экстрэмісцкай” судом Чыгуначнага раёна Віцебска.

Апублікавана ў Рознае

 28 ліпеня суд Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай воласці прызнаў гэты інтэрнэт-рэсурс  “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. Сябрамі на ёй пазначаны амаль 2 тысячы чалавек. 31 ліпеня старонку ўнеслі ў Рспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Апублікавана ў Палітвязьні