У Наваполацку – заўважны рост рэцыдыўнай злачыннасці. Гэта пацвердзіла Наталля Качанава, прыехаўшы ў родны рэгіён
Днямі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Наваполацкага гарвыканкама. На парадку дня было адзінае пытанне: «Наконт страну рэцыдыўнай злачыннасці і захадах суб'ектаў прафілактыкі па батавому і працоўнаму ўладкаванню асобаў, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі». Наталля Качанава дала параду «вплотную этим заниматься, системно работать» і распавяла, як яна гэта бачыць.
Дыпламаты краін Еўразвязу адмовіліся ехаць у Наваполацк, куды беларускія ўлады прывезлі дзяцей з часова акупаваных тэрыторый
Цягам трох тыдняў дзеці з Лісічанска і Севераданецка будуць знаходзіцца ў Наваполацку. Мясцовая «Новая газета» падае гэтую падзеі як акт дабрачыннасці, але не паведамляе, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін адмовіліся браць удзел у сустрэчах. Таксама дзяржСМІ абыходзіць маўчаннем і тое, што прадстаўнікі Украіны нават не былі запрошаны на мерапрыемствы, арганізаваныя для маленькіх грамадзян гэтай краіны.
Недзяржаўныя грамадскія структуры ліквідуюцца, дзяржаўныя – ствараюцца
У Наваполацку абвясцілі пра тое, што пры мясцовым гарсавеце будзе працаваць моладзевае аб’яднанне. На апошняй сесіі гарсавета было агучана, што стварэнне новага аб’яднання ўжо ідзе: на сённяшні дзень сабрана каля 30-ці заявак на ўдзел ад прадстаўнікоў БРСМ, работнікаў прадпрыемстваў і ўстановаў гораду. Трапіць у лік моладзевага органа будзе няпроста: удзельнікаў будзе ўсяго 30, і кожная кандыдатура будзе ўзгадняцца з Наваполацкім гарсаветам.
Барыс Жахоўскі трымае сухую галадоўку ў Наваполацкім ЦІПе
Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі знаходзіцца пад арыштам, прысуджаным яму 15 чэрвеня за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. Гэта ўжо трэці арышт запар – Жахоўскага асудзілі агулам на 45 сутак. Напярэдадні апошняга суду, 6 дзён таму, ён абвясціў сухую галадоўку.
Старшыню БНП Максіма Пазнякова асудзілі за «пікетаванне ў інтэрнэце»
У Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс над Максімам Пазняковым, старшынём Беларускага Незалежнага прафсаюзу. Суд прызнаў яго вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку, на якіх быў жоўта-блакітны сцяг і лозунг «За незалежнасць».
Затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў. Прычына невядомая
Паводле тэлеграм-канала «Стачка Нафтана», Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
20-гадовага студэнта Леаніда Шамава асудзілі за «навучанне масавым беспарадкам»
Жыхара Наваполацку, студэнта ПДУ асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віталь Лапко, суддзя Наваполацкага гарадскога суду, прызнаў хлопца вінаватым паводле ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадкаў»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, каб пазбегнуць распаўсюду звестак пра метады грамадскага супраціву.
Пракурор запатрабаваў 11 гадоў калоніі для навапалачаніна, якога вінавацяць у тэрарызме
18 студзеня ў судзе Полацкага раёну адбылося чарговае паседжанне ў межах крымінальнай справы, распачатай у дачыненні 38-гадовага рамесніка Руслана Слуцкага. Мужчыну абвінавачваюць у акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК) і ў замаху на прывядзенне ў непрыгоднасць чыгуначных пуцей (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК). Падчас судовых спрэчак пракурорка Таццяна Шабека запрасіла для мужчыны 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітвязень Ілля Лабацэвіч выйшаў на свабоду
11 студзеня на свабоду выйшаў палітвязень з Наваполацку Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў тэрмін зняволення – паўтара года – і быў вызвалены са шклоўскай калоніі №17. Іллю Лабацэвіча прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК) і асудзілі на паўтара года калоніі толькі за тое, што падчас мірнага шэсця ў Наваполацку ён бараніў сваю маці.
Прафсаюзны лідар «Нафтану» абскардзіў у абласным судзе арышт на 15 сутак
Віцебскі абласны суд 29 кастрычніка разгледзеў скаргу аднаго з прафсаюзных лідараў наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» Вадзіма Міхайлава. Ён спрабаваў адмяніць рашэнне наваполацкага суду, які 20 кастрычніка прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 24.23). Суддзя Ірына Смалякова скаргу не задаволіла, а рашэнне суду пакінула без зменаў.