Старшыня гарвыканкама Іван Бурмістраў заявіў, што сёлета ў Наваполацку назіраецца пагаршэнне крымінагеннй абстаноўкі, нягледзячы на прафілактычную работу. У прыватнасці, рэцыдыўная злачыннасць у горадзе вырасла на 12 %. Таму ён лічыць неабходным распрацаваць новую стратэгію дзейнасці і «выправіць сітуацыю да канца гэтага года». Ягоны намеснік Андрэй Адзіночкін зазначыў, асноўныя віды рэцыдыўных злачынстваў – гэта крадзяжы, ухіленне ад аплаты аліментаў і кіберзлачынствы. І што уплавовым фактарам, які схіляе грамадзян да паўторнага парушэння заканадаўства, з'яўляецца злоўжыванне алкаголем. Пры гэтым станавіцца «на шлях выпраўлення» значная частка «рэцыдывістаў» не жадае, нягледзячы на ўсе высілкі міліцэйскіх і іншх структур.
«Гэтую негатўную тэндэнцыю неабходна зламаць», - рэзюмавала Старшыня Савета Рэспублікі.
Да кожнага, хто быў асуджаны і вярнуўся з месцаў пакарання, трэба шукаць індывідуальны падход, лічыць Наталля Качанава. «Сегодня надо посмотреть, чем живут эти люди, где они работали и работают ли в настоящее время, какое у них семейное положение, есть ли у них несовершеннолетние дети и как они живут с родителями, вернувшимися из мест лишения свободы», -- такую параду яна дала Наваполацкаму гарвыканкаму.
І адзначыла, што працаваць з адпаведным кантынгентам павінна не толькі міліцыя, але і ўлады, і кіраўнікі прадпрымстваў. Апошнія, дарэчы, мусяць прадпрымаць захады па працаўладкаванні былых зняволеных, бо « у эканоміцы сёння патрэбныя людзі».
Што цікава, адказнасць за жыццё на волі былых асуджаных Наталля Качанава ўсклала і на праўладныя грамадскія структуры. Маўляў, «Белая Русь» , «БСЖ», БРСМ таксама павінны быць «пагружанымі ў рашэнне гэтай праблемы», бо «ні адна міліцыя, ні адна ўстанова аховы здароўя гэтае пытанне ў адзіночку не вырашыць».
Якраз да прыезду Наталлі Качанавай у Наваполацк мясцовая міліцыя паказальна прадэманстравала свае метады перадухілення рэцыдыўнай злачыннасці: некалькі чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выхаваўчай інспекцыі, накіравалі на «добраахвотна-прымусовую» прыборку смецця ў яр у раёне вуліц Васілеўцы і Дзянісава. «Працатэрапія» праводзілася без інструктажу па тэхніцы бяспекі, без забеспячэння рабочым адзеннем, без аніякіх дакументаў пра тое, на якіх падставах працуюць гэтыя людзі.
Дзяніс Ярошнікаў