Насупраць яго прозвішча ў спісе, які складае МУС, пазначана, што ў Палюховіча ўжо «пагашана судзімасць).
Паводле сацсетак Аляксея Палюховіча, ён доўгі час працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам. У жніўні 2020 г. мужчына быў у Мінску, дзе браў удзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Яго затрымалі ў Полацку 29 лістапада мінулага года і 6 разоў запар судзілі паводле артыкулаў 19.11 КаАП і 24.23 КаАП. Палюховічу прысудзілі некалькі арыштаў, і ён адбыў за кратамі 99 сутак.
Сёлета 7 сакавіка, калі мужчына яшэ знаходзіўся ў Полацкім ІЧУ, следчы камітэт г. Мінска распачаў супраць яго крымінальную справу. 8 ліпеня над ім адбыўся суд. Аляксею Палюховічу прысудзілі 2 з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Анатоль Аношчанка