Вольгу Брыцікаву МУС уключыў у «спіс экстрэмістаў»
На сайце ведамства ў «Спісе грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці» з'явілася імя колішняй лідаркі незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай. У спісе пазначана, што жанчына ўжо «адбывае пакаранне». Найхутчэй, яе ўжо накіравалі ў папраўчую калонію.
У Віцебскім рэгіёне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій становіцца пагрозліва многа
У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці было зарэгістравана 1659 кіберзлачынстваў, прычым раскрыццё гэтага віду злачынстваў было менш за 10%. Судамі вобласці было разгледжана 122 крымінальныя справы, звязаныя з крадзяжом маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (арт. 212 КК). У агульным аб'ёме ўсіх відаў злачынстваў практычна кожнае пятае ўчынена ў сферы высокіх тэхналогій і штогадовы прырост фіксуецца ў раёне 20-25 працэнтаў.
Ад пачатку гэтага года суд Першамайскага раёна Віцебска асудзіў 5 хлопцаў за ўхіленне ад службы ў войску
Пра адзін з апошніх выпадкаў паведаміў Тэлеграм-канал гарадской газеты «Витьбичи». Але распавёўшы пра крымінальную справу супраць 22-гадовага Кірыла Кандрацьева журналісты дзяржаўнага СМІ чамусьці недакладна ўказалі прысуд, а таксама не распавялі пра матывы асуджанага.
За няяўку ў ваенкамат улады пакаралі студэнта адным годам пазбаўлення волі
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Ігар Белавус 16 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч.1 арт.435 КК) прыгаварыў студэнта расейскага ВНУ Дзмітрыя Кукушкіна да аднаго года пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам у 1 год, абавязаў яго выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 50 гадзін і выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў суме 1600 рублёў.
За сарваны сцяг улады пакаралі жыхара Гарадка двума гадамі пазбаўлення волі
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 3 чэрвеня прыгаварыла Уладзіміра Кароткага за здзек з Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і прымусоваму лячэнню ад алкагалізму.
За абразу кіраўніка дзяржавы ўлады паўторна асудзілі жыхара Воршы
Судзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 4 чэрвеня разгледзіла крымінальную справу Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе А. Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Па сукупнасці прысудаў Сяргею было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4,5 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
За нез'яўленне ў ваенкамат улады буйна аштрафавалі «ўхіліста»
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 8 мая за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую служб (ч. 1 арт. 435 КК) аштрафавала на 6000 рублёў зарэгістраванага ў аграгарадку Валынцы Дзмітрыя Сухадольскага, які пастаянна пражывае і працуе ў Маскве.
У грамадзянскага актывіста ўлады арыштавалі машыну і збіраюцца прадаць яе з "малатка"
На пляцоўцы па продажы арыштаванай маёмасці на пачатку мая з’явілась аб’ява па продажы аўтамашыны Audi-100, якая належыць палітвязню Пятру Іванову, 65-гадоваву грамадзяніну Расіі, які жыў у Віцебску, і шмат гадоў быў грамадскім актывістам і праваабаронцам, а ў мінулым - савецкім і расейскім марскім афіцэрам.
Удзельніка «экстрэмісцкага» фармавання ўлады на 3,5 гады пазбавілі волі
Суддзя Віцебскага абласны суд Аляксандр Абашын 21 траўня ў закрытым судовым паседжанні разгледзіў крымінальную справу па абвінавачанні Сяргея Высоцкага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса краіны.
Арыштавалі маёмасць Ганны Федаронак, актывісткі з Пастаўшчыны
Спадарыня Ганна даўно жыве ў замежжы, і пра тое, што на яе дом у мястэчку Варапаева, накладзены арышт, яна даведалася ад знаёмых землякоў. Для жанчыны гэта не стала навіной, бо яна ведае, што супраць яе распачатыя некалькі крымінальных справаў, у тым ліку з абразу Лукашэнкі.