Міністэртсва ўнутраных спраў Беларусі 8 снежня абнавіла «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У яго дададзены прозвішчы Вячаслава Лазарава, абвінавачанага за супрацу з тэлеканалам, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем», і Таццяны Пыцько, якая нібыта дапамагала ў працы свайму мужу.

Апублікавана ў Палітвязьні

Жанчыну затрымалі 6 чэрвеня, на той час яе муж ужо 4 месяцы знаходзіўся ў віцебскім СІЗА-2. Пасля таго, як туды змясцілі і Таццяну Пыцько, іх аднагадовую дачку забралі пад апеку дзяржавы ў дзіцячы шпіталь, неузабаве яе маюць перавесці ў Дом дзіцяці. Сваякі Таццяны Пыцько збіраюць дакументы дзеля афармлення апякунства над малой. Тым часам стала вядома, што жонку палітзняволенага відэааператара-фрылансера вінавацяць за дапамогу мужу: супраць Вячаслава Лазарава распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.

Апублікавана ў Палітвязьні