Таццяне Пыцько прад“яўлена абвінавачанне паводле 361-1 КК РБ («стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Есць падставы меркаваць, што вядзецца менавіта пра ўдзел: пасля затрымання Вячаслава Лазарава ў следчых апынуўся ягоны відэаархіў, дзе на відэазапісах прысутнічае Таццяна Пыцько. Тых, каго ўдалося ідэнтыфікаваць па здымках, пачалі выклікаць на допыты ў СК і распытваць пра ролю жонкі ў аператарскай працы яе мужа.
У сакавіку гэтага году беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Вячаслава Лазарава палітвязнем. 21 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітычнай зняволенай і ягоную жонку Таццяну Пыцько. У адпаведнай заяве гаворыцца: «МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, якія аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў».
Таццяна Пыцько трапіла ў поле зроку сілавікоў падчас мірных маршаў пратэсту ў верасні 2020г. Яе двойчы штрафавалі «за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». У выніку жанчына страціла працу: была вымушана сысці са школы ў аграгардку Акцябрскі, дзе выкладала рускую мову і літаратуру. У сакавіку 2022г. яна пабралася з Вячаславам Лазаравым, і апошнім часам займалася выключна выхаваннем дзяцей – наймалодшай Евы Лазаравай і старэйшых сына і дачкі ад першага шлюбу.
Таццяна Віктарава
Серада, 21 Чэрвень 2023
Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава, таксама прызналі палітычнай зняволенай
Жанчыну затрымалі 6 чэрвеня, на той час яе муж ужо 4 месяцы знаходзіўся ў віцебскім СІЗА-2. Пасля таго, як туды змясцілі і Таццяну Пыцько, іх аднагадовую дачку забралі пад апеку дзяржавы ў дзіцячы шпіталь, неузабаве яе маюць перавесці ў Дом дзіцяці. Сваякі Таццяны Пыцько збіраюць дакументы дзеля афармлення апякунства над малой. Тым часам стала вядома, што жонку палітзняволенага відэааператара-фрылансера вінавацяць за дапамогу мужу: супраць Вячаслава Лазарава распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Апублікавана ў
Палітвязьні