Як піша сайт “Міёрскія навіны”, на выбарчым участку № 10 у Чэрасах Мёрскага раёна вяскоўцы абазначылі сваю грамадзянскую пазіцыю. Участак знаходзіцца ў мясцовым Доме культуры. Як хваляцца ўлады, з пачатку датэрміновага галасавання да 14.00 23 лютага 33% выбарцаў - 159 вяскоўцаў - пазначылі сваю грамадзянскую пазіцыю. Паводле чальцоў выбарчай камісіі, так званае датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна.

Апублікавана ў Выбары

Сяргей Чэпік прыйшоў на ўчастак №2, які размяшчаецца ў першай школе горада. Ён завітаў туды разам з малалетнім сынам і сказаў, што робіць гэта рэгулярна, таму што прывіваць электаральную культуру трэба на асабістым прыкладзе. Ён заўважыў, што ўражанняў для яго сына праз гэта будзе на некалькі дзён. Мясцовая раёнка нават зрабіла пра гэта відэасюжэт.

Апублікавана ў Выбары

Паводле гарадской газеты «Витьбичи», са 128 кандыдатаў у дэпутаты абласнога савета 108 чалавек з'яўляюцца кіраўнікамі або намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў. Газета спрабуе стварыць інтрыгу са спаборніцтва паміж «дырэктарам установы адукацыі і топ-менеджарам прадпрыемства рэальнага сектара эканомікі», або са «спарынгу паміж кіраўніком з гуманітарнай сферы і буйным чыноўнікам». Выбаршчыкі, як чакаюць у рэдакцыі, павінны паверыць у тое, што менавіта яны могуць паўплываць на канчатковы вынік «дуэляў» і «спарынгаў», аднак за апошнія дзесяцігоддзі людзі цвёрда пераканаліся ў тым, што ў дэпутаты» прапускаюць толькі правераных людзей, а ад «волевыяўлення народа» даўно нічога не залежыць.

Апублікавана ў Выбары

Як піша сайт глыбоцкай раёнкі “Веснік Глыбоччыны”, члены партыі “Белая Русь” арганізавалі пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Глыбоцкай выбарчай акрузе №23. І зноў выданне не агучвае прозвішча гэтага кандыдата. Навошта яго ведаць чытачам і патэнцыйным выбарцам, бо  ўлады і так прызначаць туды таго, каго трэба? А ўсё астатняе – гэта фарс і спроба легалізацыі так званых выбараў.

Апублікавана ў Выбары

Апошні тыдзень перад так званым адзіным днём галасаваяння ўлады выкарыстоўваюць на поўніцу – ладзяць пікеты за праўладных кандыдатаў, ездзяць па прадпрыемствах, сустракаюцца з людзьмі і праводзяць так званыя дні інфармавання.

Апублікавана ў Выбары

Паводле выдання, у Беларусі зараз працягваецца самы яскравы і актыўны этап электаральнай кампаніі, падчас якога кандыдаты ў дэпутаты розных узроўняў распаўсюджваюць друкаваныя матэрыялы, праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканнях, арганізуюць масавыя мерапрыемствы, выступаюць у СМІ. Агітацыйны перыяд працягнецца да 24 лютага ўключна. Пра гэта піша сайт браслаўскай раённай газеты braslav-star.by.

Апублікавана ў Выбары

Як піша сайт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты так званай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання прайшоў у Глыбокім. Праўда, выданне не называе яго імя. Але на здымках бачны нават сам кандыдат, які прыехаў у горад агітаваць за сябе. Гэта Анатоль Сіўко, дырэктар завода “Ветразь” у Бягомлі, што на Докшыччыне. Яго і павінны будуць прызначыць улады ў так званую Палату прадстаўнікоў на Докшыцкай акрузе №22, у якую уваходзіць Глыбоччына.

Апублікавана ў Выбары

Генадзь Сабыніч прыйшоў на сустрэчу са студэнцкай моладдзю разам са сваім намеснікам Віктарам Глушыным. Вялося, канешне, перадусім пра выбары: пра тое, што ў іх удзельнічаць абавязкова для кожнага, бо гэта – адказнасць за будучыню краіны. А вось ускласці на свае плечы дэпутацкія абавязкі старшыня гарвыканкама маладым людзям каіэгарычна не раіў. Маўляў, рана ім яшчэ думаць пра тое, як палепшыць жыццё сваіх землякоў.

Апублікавана ў Выбары

У расонскай «раёнцы» зноўку далі слова адстаўным міліцыянтам, каб гэтым разам яны паразважалі на тэму выбараў і дэпутацкіх абавязкаў. Чарговы выпуск рубрыкі «Слова афіцэра» нагадвае скетчы з адвольнай колькасцю ўдзельнікаў – на «сур'ёзную драматургію» інсцэніроўка абмеркавання не цягне... Сваімі меркаваннямі пра выбары дзеляцца падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч - кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, і падпалкоўнік у адстаўцы Віктар Вашчанка, які калісьці служыў у МУС СССР. У газеце іх называюць «экспертамі раённай супольнасці».

Апублікавана ў Выбары

У рэгіянальным медыяцэнтры 7 лютага прайшоў інтэнсіў «Я – валанцёр адзінага дня галасавання!», у якім прынялі ўдзел 30 сябраў руху «Добрае Сэрца» БРСМ Віцебскай вобласці. Маладыя людзі абмеркавалі, што яны збіраюцца рабіць, знаходзячыся падчас галасавання на выбарчых участках. Аднак, ніякіх валанцёраў на ўчастках для галасавання дзейным беларускім выбарчым законам не прадугледжана. А тое, што не дазволена гэтым заканадаўчым актам, тое забаронена.

Апублікавана ў Выбары