Колькасць задзейнічаных у рабоце выратавальнікаў улады абяцаюць павялічыць, каб у найбольш ажыўленых кропках дзяжурылі па двое. Пра гэта паведамілі на выязным пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме, якое  прайшло ва Ушацкім раёне.

Апублікавана ў Дзяржава

За чатыры месяцы бягучага года ў Віцебскай вобласці судамі было разгледжана 13 адміністрацыйных спраў па артыкуле 24.40 КаАП РБ (Невыкананне ваенна-транспартнага абавязку), а мінулым годзе такіх разглядаў было толькі дзевяць. Аналіз судовых пастаноў паказаў, што рэгіянальнымі “лідзерамі” па колькасці выпадкаў "транспартнага ваеннага сабатажу" з'яўляецца прадпрыемствы Міёрскага раёна.

Апублікавана ў Дзяржава

У абноўлены 10 траўня «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» ўключылі ініцыятыву «Еўрапейскі выбар».  У спісе, якія складае Міністэрства ўнутраных спраў, прыгадваюцца таксама прозвішчы прадстаўнікоў ініцыятывы, сярод якіх – рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў, які быў вымушаны ў 2020г. пакінуць Беларусь.
У замежжы Аляксандр Корнышаў разам з аднадумцамі заснаваў медыяпраект  «Навіны Варшавы», які займаецца відэаздымкамі і распавядае пра жыццё беларускай дыяспары ў польскай сталіцы.

Апублікавана ў Суд