Абразай суд Віцебскага раёна ў асобе суддзі Міхаіла Зубені палічыў рэпост у «Одноклассниках», зроблены 19 чэрвеня 2023г. Гэта была карцінка з выявай Лукашэнкі і выказваннямі, якія былі расцэнены як «негатыўныя». Паводле прысуду, жыхар вёскі Лужасна «публічна, у непрыстойнай форме абразіў прэзідэнта». Сяргея Мельнікава пакаралі зняволеннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на трэрмін 1 год і 1 месяц. Таксама ён мусіць кампенсаваць выдаткі за паслугі абаронцы, прадастаўленага дзяржавай, у суме 44 рублі. Апрача гэтага, суд пастанаваў канфіскаваць у Мельнікава мабільны тэлефон і пакінуць пад арыштам сістэмны блок кампутара, забраны падчас ператрусу ў жытле асуджанага.
У прысудзе гаворыцца, што асуджаны «сделал репост записи из группы S., разместив на своей личной странице в публичном доступе публикацию с текстом и фотоизображением Президента Республики Беларусь Л., содержащую негативную оценку Президента Республики Беларусь Л., выраженную ненормативной формой речевого выражения, чем публично, в неприличной форме оскорбил Президента Республики Беларусь, предоставив возможность публичного просмотра указанной публикации в режиме он-лайн неограниченному числу пользователей сети Интернет».
Сваю віну Сяргей Мельнікаў прызнаў. Суд вырашыў, што «размещение публикации с текстом и фотоизображением Президента Республики Беларусь Л. М. носило умышленный характер, содержит негативную оценку лица, выраженную в ненормативной форме, является нарушающим принятых в обществе правил общения и приличия, а, следовательно, являющимся оскорбительным, унижающим честь и достоинство Президента Республики Беларусь, подрывая его авторитет как Главы государства»
Публікацыю, за якую Сяргей Мельнікаў трапіў у калонію, сілавікі заўважылі ў студзені -лютым гэтага года. Тады ж мужчыну затрымалі, але спярша ён быў асуджаны паводле ч.2 арт.19.11 КаАП за «Распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі».
Міхаіл Іваноўскі