Пятніца, 26 Красавік 2024

У інжынера дубровенскага льнозавода зноў знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

25 красавіка   прозвішча Андрэя Марачова з'явілася ў раскладзе Дубровенскага раённага суда, яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Чым скончыўся разбор справы, пакуль не вядома, але найхутчэй – арыштам. 8 красавіка суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў ужо судзіў дубровенца  за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў «Одноклассниках» і пакараў арыштам на трое сутак.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у Марачова у даход дзяржавы асабісты кампутар. На мінулым судовым пасяджэнні ён цалкам прызнаў сваю віну.  Падобна, што міліцыянты працягнулі праверку сацсетак інжынера-механіка.

На Дубровенскім льнозаводзе Андрэй Марачоў працуе ўжо больш за 20 гадоў, у 2021 г. быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у 2022г. імя работніка ўзгадвала мясцовая «раёнка», паведамляючы пра дасягненні на ўборцы льна. Спецыяліст па сельскагаспадарчай тэхніцы неаднаразова браў удзел у розных раённых мерапрыемствах, прысвечаных льноперапрацоўцы.

Жана Шукшынская