Вітольд Ермалёнак заўсёды быў аматарам беларушчыны, вёў актыўную пашуковую працу, але яго цікавіла найперш гісторыя свайго рэгіёну – ён ніколі не дэманстраваў апазіцыйных поглядаў ці чагосьці падобнага. Што падазронага маглі знайсці ў спадара Вітольда, у чым яго лічаць вінаватым – пакуль не высветлена. Вядома толькі тое, што ён быў затрыманы разам з сынам Антонам.
Імя яшчэ аднаго затрыманага ў Мёрах 30-га лістапада – Сяргей Ерафееў.Паводле звестак, атрыманых знаёмымі ад ягонага брата, ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Родныя іншых жыхароў райцэнтру, якія апынуліся ў няволі, не распавядаюць падрабязнасцяў, бо таксама баяцца рэпрэсій. Адна з версій – што падставай для затрыманняў могуць быць «злівы» у ЧКБ, удзел у пратэстных падзеях 2020-га году і абразы прадстаўнікоў уладаў каментарах.
Міхась Хмара