Рашэнне суддзя грунтуецца на матэрыялах адміністрацыйнай справы, якая паступіла ў суд з Аршанскага аддзялення міліцыі.
У міліцэйскім пратаколе паведамлялася, што правапарушальніца з выкарыстаннем прыналежнага ёй мабільнага тэлефона ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, у СС Facebook у сваім акаўнце захоўвала ў адчыненым доступе з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, якая занесеная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Нягледзячы на змякчальныя абставіны - наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ўпершыню, суддзя Вяршыніна пакарала Паўтарацкую штрафам у памеры 25 б.в., у межах санкцыі прадугледжаных ч.2 арт.19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі , якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП Рэспублікі Беларусь.
Павел Сухі