Былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, а пасля супрацоўнік Музею беларускага кнігадрукавання Ігар Бортнік быў затрыманы 29 сакавіка ў ліку больш як дзясятка супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музею-запаведніка. Дома ў Ігара Бортніка прайшоў ператрус, міліцыянты забралі аргтэхніку.
Суду былі прадстаўлены медычныя дакументы, што навуковец мае сур'ёзныя праблемы са здароўем: Ён перанёс аперацыю па лячэнні міжпазванковай грыжы. Яна была не вельмі ўдалай, і спадар Бортнік не можа працяглы час сядзець альбо стаяць. Суд не прыняў гэта да ўвагі, хаця санкцыі адміністрацыйных артыкулаў дазваляюць абмежавацца штрафам і не змяшчаць не зусім здаровага чалавека ў ІЧУ, дзе ўмовы ўтрымання «палітычных» надзвычай суровыя і часам набліжаныя да незаконных катаванняў.
Міхась Хмара
Панядзелак, 10 Красавік 2023
Полацкага навукоўцу Ігара Бортніка асудзілі яшчэ на 13 сутак
Кандыдата філасофскіх навук асудзілі другі раз запар: 8 красавіка ён меўся выйсці на волю пасля першага арышту, прысуджанага паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў), але так і не выйшаў з-за кратаў. Паводле звестках праваабаронцаў, другі арышт яму прысуджаны за так званае пікетаванне ў інтэрнэце – за «аватаркі» у сацыяльных сетках. Суд Полацку і Полацкага раёну асудзіў яго на 13 сутак.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед