Згодна з пратаколу, які паступіў з Полацкага РАУС, Шчукіна, выкарыстоўваючы свой тэлефон, размясціла і захоўвала ў адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на асабістай старонцы з назвай «Кацярына Крывец» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суддзя Баліка палічыў даказанымі факты таго, што правапарушальніца 18 лютага 2021 года размясціла публікацыю з інтэрнэт-старонкі сацыяльнай сеткі "УКантакце" з назвай "STOP LUKA", а таксама 24 лютага 2022 года ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" з назвай "Рух". І расцаніў гэтыя дзеянні як распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжаньні Шчукіна сваю віну ў зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня не прызнала, тым не меньш за публікацыі на «экстрэмісцкіх» СМІ палачанка атрымала штраф у 30 б.у.
Ірына Сядова