Аўторак, 12 Верасень 2023

Улады за «экстрэмізм» арыштавалі жыхара Талачына

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Талачынскага раёну Алеся Саян 1 верасня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак рамшчыка Мікалая Крупскага. Па ўнутранай перакананасці суддзі, віна яго складалася ў тым, што «правапарушальнік» распаўсюдзіў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Падчас судовага разбору стала вядома, што Крупскі, з 2021 года быў падпісаны ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на «экстрэмісцкую» групу «Хартыя’97». На сваю старонку заходзіць з выкарыстаннем наўтбука сужыцелькі.

У судзе Мікалай віну сваю прызнаў і патлумачыў, што сачыў апошнія два гады за падзеямі, якія адбываліся ў Беларусі, выкарыстоўваючы інфармацыйны рэсурс «Хартыя97».

Узяўшы да ўвагі прызнанне Крупскага, суддзя Саян, на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП арыштавала яго на дзесяць сутак. З-за таго, што мужчына здзейсніў правапарушэнне з дапамогай службовага ноўтбука сваёй сужыцелькі, таму ён не быў канфіскаваны на карысць дзяржавы.

Галіна Цоева