Субота, 22 Люты 2025

7 судоў за адзін дзень

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

21 лютага ў судах Віцебскай вобласці вырашаўся лёс сама меней 7 чалавек, якіх судзілі за “распаўсюд экстрэмізму”. Сама меней - бо звесткі пра гэтыя суды можна было даведацца з адкрытых крыніц.Як мы ведаем, большасць судоў па палітычна матываваных адміністрацыйных справах не трапляе ў судовыя расклады.

6 судовых працэсаў са згаданых 7-мі прайшлі ў абласным цэнтры. Асабліва пашчыраваў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска: тут  у адзін дзень па ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі 5 чалавека. Суддзя Ганна Кот разбірала справы
Вольгі Даса Гайтан,
Кірыла Цялюкіна,
Юрыя Кажэкі,
Дзяніса Арэхава.
Суддзя Ілля Белавус быў прызначаны на разбор справы
Марыны Малінай.   

 У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска суддзя Алена Цыганкова судзіла па ч.2 арт.19.11 КаАП Алега Шпіца.

 У судзе Лепельскага раёна справу Міхаіла Нікіфарава, распачатую за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце, разбірала суддзя Ірына Кручыніна.  

Марат Маракоў