Замест словаў падзякі – штраф памерам у пяць базавых велічыняў
Суд Віцебскага раёну аштрафаваў кіраўніка грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава за самавольнае пахаваньне парэшткаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Чалавечыя косткі, якія ён нібыта незаконна пахаваў, былі знойдзеныя ў лесе пасьля працы 52-га пошукавага батальёну.
На кіраўніка ініцыятывы “Хайсы” складзены пратакол аб правапарушэньні
7 сьнежня кіраўніца аддзелу ЖКГ Віцебскага раёну Кацярына Воінава склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні грамадзянінам Янам Дзяржаўцавым. Паводле пратаколу, актывіст парушыў правілы пахаваньня чалавечых парэшткаў, бо зьдзейсьніў пахаваньне ў месцы, не прызначаным для гэтага. Цяпер яго чакае суд.
Полацкага прадпрымальніка аштрафавалі за ўдзел у менскім «Маршы абураных беларусаў»
Генадзя Бердзенева судзілі завочна: 1 сьнежня ён ня змог трапіць з Полацку да 9:30 у суд Маскоўскага раёну Менску. Пра штраф памерам 25 базавых велічынь ён даведаўся праз тэлефон.
Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 805 рублёў
35 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч незалежнаму журналісту з Глыбокага Зьмітру Лупачу. Зьмітра судзілі ў новым будынку Глыбоцкага суду, які адкрылі некалькі дзён таму.
Кастрычніцкі суд Віцебску спыніў адміністрацыйную справу супраць доктара Пастнова
Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) падчас інцыдэнту 4 верасьня, калі Пастнова гвалтам вывезьлі з будынку сьледчага камітэту на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. 15 верасьня судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Ільля Белавус вынес рашэньне скасаваць справу. Падстава – адсутнасьць складу правапарушэньня.