«Калектары ў пагонах»: як рэйды ДАІ і новыя законы ператвараюць даўжнікоў у мішэні
Памятаеце, як у Верхнядзвінскім раёне прыдумалі спаганяць штрафы з даўжнікоў, запалохваючы іх візітамі ДАІ разам са службамі выканання? У гэтым артыкуле мы разбяром, як дзяржава, не заўсёды спраўляючыся са сваімі абавязкамі перад грамадзянамі, навучылася імгненна спаганяць з іх запазычанасці, і чаму дарожная інспекцыя ператвараецца ў «вышыбалаў», а дробны штраф можа абярнуцца фінансавай катастрофай.
"Суткі" за кожны "экстрэмісцкі" рэсурс?
Жыхарку вёскі Браткова Лёзненскага раёна асудзілі на 10 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі. 22 сакавіка супрацоўнікі мясцовага РАУС устанавілі, што жанчына мае падпіскі на 10 інтэрнэт- рэсурсаў, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За “распаўсюд экстрэмізму” судзілі жонку, цяпер мужа
4 сакавіка ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна Віцебска з’явілася нетыповае для Беларусі імя - Хорхе Эліэсер Даса Гайтан. Мужчыну, які працуе лекарам, судзяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. У мінулым месяцы той самы суд разбіраў справу Вольгі Даса Гайтан, распачатую паводле таго самага артыкула.
Кіраўніка турыстычнай фірмы «Віцебск-МегаТур» судзяць за аватаркі ў Фэйсбуку
У раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска на 4 сакавіка фігуруе імя і прозвішча Андрэя Красько - дырэктара ПГУП «Віцебск-МегаТур». На яго складзены два адміністрацыйныя пратаколы - за “несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”, якое ён нібыта праводзіў у сацсетках, і за “распаўсюд -экстрэмізму”, таксама ў Інтэрнэт-прасторы. За такое ж правапарушэнне ў гэтым судзе разбіраюцца справы яшчэ двух чалавек.
У Оршы на гэтым тыдні 5 разоў судзілі за “распаўсюд экстрэмізму”
У два апошнія дні лютага ў аршанскім судзе па ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі 5 чалавек. Іх справы разбірала адна й тая самая суддзя Юлія Вяршыніна - менавіта яна найчасцей разглядае палітычна матываваныя справы - прычым як адміністрацыйныя, так і крымінальныя.