4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць 64-гадовую мясцовую актывістку. Адміністратыўную справу, распачатую супраць Надзеі Куканос паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірае суддзя Ганна Кот. Гэтую неабыякавую жанчыну многія віцябляне памятаюць па ранейшых падзеях: яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць, і таму не бянтэжылася скардзіцца на парушэнні ў дзейнасці дзяржаўных структур і кіраўнікоў любога рангу.

Судовы працэс прайшоў 3-га лютага ў судзе Шаркоўшчынскага раёна. Адміністрацыйны пратакол, складзены на Андрэя Буку паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП, разглядала суддзя Аксана Табола. Прымяненне ч. 3 азначае, што падсудны цягам года здзейсніў падобнае правапарушэнне паўторна.

Ігар Гудкоў – шматдзетны бацька, якога ледзь не вымусілі звольніцца з  працы ў 2020-м годзе. Тады за яго ўступіліся землякі, накіраваўшы ў райвыканкам калектыўны ліст, які падпісалі пад тысячу чалавек. 31 студзеня разбіраць адміністрацыйную справу вядомага ў раёне лекара, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, будзе старшыня Шумілінскага раённага суда Інна Грабоўская. 

Тройчы – за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце (ч.2 арт.19.11 КаАП), і апошні раз, 19 снежня, - за «несанкцыянаванае пікетаванне» (ч.1 арт. 24.23 КаАП). Мужчына мае татуіроўку з выявай "Пагоні".

Вядомага ў рэгіёне гарманіста, неаднаразовага пераможцу творчых конкурсаў у розных намінацыях затрымалі 3-га снежня. Назаўтра Гарадоцкі раённы суд абвінаваціў 48-гадовага мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмізму» праз сацыяльныя сеткі і асудзіў паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП да 10 сутак арышту.