Жыхару Докшыцаў Віктару Сіўцэвічу прысудзілі 10 сутак за «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю»
20 чэрвеня ў судзе Докшыцкага раёну разбіралі справу мясцовага рамесніка, у якога на старонцы ў «Одноклассниках» міліцыянты заўважылі «лагатып тэлеканала «Б», а таксама рэпост з інтэрнэт-рэсурса, таксама прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Суддзя Вячаслаў Елісеенка пакараў Віктара Сіўцэвіча арыштам на 10 сутак.
Выйшаў на волю полацкі грэка-каталіцкі святар, які правёў за кратамі 45 сутак
Аляксандр Шаўцоў, настаяцель парафіі Святога пакутніка Язафата, адбыў два адміністрацыйныя арышты – на 15 і на 30 сутак, прысуджаныя яму адзін за адным. Суд двойчы прызнаў яго вінаватым за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ), а таксама за правядзенне несанкцыянаванага пікетавання (арт.24.23 КаАП РБ).
Улады пакаралі штрафам распаўсюдніцу «экстрэмізму»
Суддзя суд Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 траўня пастанавіла аштрафаваць на 1110 рублёў за распаўсюд «экстрэмізму» мясцовую жыхарку Кацярыну Шаўлюгу.
Улады адмовіліся замяніць пакаранне ўніяцкаму святару з Полацку з арышту на штраф
Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 2 чэрвеня адхіліла скаргу святара Аляксандра Шаўцова на рашэнне суда Полацкага раёна і г. Полацка. Гэта азначае, што пастанова ад 26 траўня раённага суда застаецца без змены і Шаўцоў будзе вымушаны адбыць 15 арыштаў за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.
Па даносе памежніка мужчыну арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмізм»
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Алена Віхаценка пакарала Аляксандра Баля арыштам тэрмінам на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках. Адміністрацыйная справа пачалася з таго, што ў аператыўна-дзяжурную службу Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне супрацоўніка памежнага паста ў г. п. Езярышча, які пры аглядзе тэлефона Баля знайшоў у ім падпіскі на каналы, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх.