Суддзя суда Талачынскага раёну Алеся Саян 1 верасня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак рамшчыка Мікалая Крупскага. Па ўнутранай перакананасці суддзі, віна яго складалася ў тым, што «правапарушальнік» распаўсюдзіў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Чат-бот стваральнікі называюць «новым другом», якому можна «анонимно сообщить о совершении действий экстремистской направленности, либо о лицах, причастных к экстремизму». Відавочна, што вядзецца пра палітычныя праявы «экстрэмізму», калі людзей караюць штрафамі і суткамі за падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Стаў вядомы працяг гісторыі ціску на сям’ю Грудніцкіх. Наваполацкага лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак, ягоную жонку Аллу Грудніцкую двойчы аштрафавалі. Прычым апошні штраф, які прысудзіла суддзя Наваполацкага гарсуду Зінаіда Балаболава, складае ажно 3700 рублёў – 100 базавых велічынь. Апрача гэтага, у жанчыны забралі два тэлефоны – у заклад, каб змусіць яе сплаціць абодва штрафы, агульная сума якіх – 4810 рублёў.

Грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат міліцыянты забіралі з дому адседжваць прысуджаныя ёй раней 30 сутак раніцай 31 ліпеня. Адбывала пакаранне жанчына ў Віцебскім ІЧУ.

Суддзя суда Сенненскага раёна Іна Досава 6 ліпеня за распаўсюд "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках і правядзенне масавае мерапрыемства аштрафавала на 1850 рублёў мясцовага жыхара Паўла Якубовіча.