Суддзя суда Расонскага раёна Рада Дамініч 6 чэрвеня пастанавіла арыштаваць на 7 сутак генеральнага дырэктара ТАА Алега Несцяровіча. Прычынай пазбаўлення волі «правапарушальніка» стала тое, што ён быў падпісаны на відэахостынг "NEXTA", унесены ўладамі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У Полацку 19 чэрвеня адбыўся суд над грамадскай актывісткай з Верхнядзвінска  Валянцінай Болбат. Яе судзіла сумнавядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая раней чатыры разы судзіла Валянціну, двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Пасля хвалі затрыманняў, якая прайшла ў ПДУ 23 траўня больш як дзясятку супрацоўнікаў былі прысуджаны арышты і штрафы па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах: арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, пад якім сілавікі цяпер разумеюць размяшчэнне фотаздымкаў у інтэрнэце) і 19.11 КаАП (распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Адміністрацыя ВНУ вырашыла пазбавіцца ад «ненадзейных» супрацоўнікаў.

Як стала вядома, 13 чэрвеня лепельскія міліцыянты затрымалі ўладальніка аграсядзібы “Поўсвіж”, музыку і збіральніка фальклору Васіля Шкіндзера.

З дапамогай інфармацыі з Банку судовых рашэнняў удалося даведацца падрабязнасці пра дзяўчыну, з якой знялі «пакаяннае» відэа, уключанае ў анімацыйны ролік – ноў-хаў віцебскага тэлеграм-канала, блізкага да сілавікоў. Відэаролік быў змантаваны такім чынам, што замест твараў рэальных людзей глядач бачыць анімаваныя эмадзі. Дзяўчына ў відэароліку распавядае пра сваю віну: маўляў, карысталася на працы тэрмакубкам за выявай герба «Пагоня» і надпісам «Жыве Беларусь». За гэта яе прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні і асудзілі да трох сутак арышту.