Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Раніцай 23 траўня ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучага выкладчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы.
Адміністрацыйныя справы наваполацкіх лекараў скончылася арыштамі і штрафам
Чатырох дактароў Наваполацкай цэнтральнай гарадской лякарні 20 траўня асудзілі да розных тэрмінаў арышту па адміністрацыйных «палітычных» артыкулах, аднаго медыка пакаралі вялікім штрафам. Справы разглядала суддзя г. Наваполацка Зінаіда Балаболава.
За чатыры месяцы з пачатку года на Пастаўшчыне за лайкі і рэпосты пакаралі 15 чалавек
Пра гэта паведаміў сайту postawy.by выконваючы абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС Павел Нагановіч.
Аршанца за несанкцыянаваны ўладамі пікет і "экстрэмізм" пакаралі арыштам і канфіскавалі тэлефон
Суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы Юлія Вяршыніна 5 мая разгледзела ў адкрытым судовым паседжанні справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных ч.1 арт.24.23 і ч.2 арт.19.11 КаАП у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Сытава. І знайшла, што ён цягам двух гадоў бесперапынна праводзіў недазволены ўладамі пікет і распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы. За гэтыя дзеі суддзя пакарала Віталя арыштам на 15 сутак і канфіскавала тэлефон.
З Лукомскай ДРЭС звальняюць асуджаных па «палітычных» адміністрацыйных справах
Намесніца дырэктра філіялу «Витебские электрические сети» РУП «Витебскэнерго» па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце Вольга Гарбадзей пубічна заявіла карэспандэнтам навінавай праграмы «Витебский вестник», што з работнікамі, якіх асудзілі да арыштаў або штрафаў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП) і за «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт.24.23), «працоўныя адносіны спынены».