Родныя і сябры чакалі, што па сканчэнні другога запар арышту на 13 сутак ён выйдзе на волю. Аднак па сканчэнні гэтага тэрміну, 21 сакавіка яго не вызвалілі. Застаецца верагоднасць, што ён асуджаны да чарговага арышту або перазатрыманы ў межах чарговай справы. Першыя два аршыты, прысуджаныя кандыдату філасофскіх навук, супрацоўніку Полацкага гісторыка-культурнага музею-запаведніка , былі на 10 і 13 сутак.

Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.

Як стала вядома, падчас так званай зачысткі АМАПам глыбоцкіх актывістаў напрыканцы сакавіка была асуджаная глыбачанка Кіра Кісялёва. Суд над ёй адбыўся 20 сакавіка ў Глыбокім.

Суддзя суда Полацкага раёна і Полацка Віктар Баліка 31 сакавіка на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП аштрафаваў на 1110 рублёў 33-гадовую Кацярыну Шчукіну. У сувязі з тым, што яна беспрацоўная, судзьдзя не зьняў арышт з мабільнага тэлефона Шчукінай накладзены для забесьпячэньня выплаты штрафу.

Адпаведнае рашэнне прыняў 11 красавіка Наваполацкі гарадскі суд. Ігар Супранёнак знаходзіцца за кратамі з 29-га сакавіка: яго затрымалі ў той саму дзень, калі сілавікі зладзілі аблаву на супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музея- запаведніка. У фатографа правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон. Першыя 15 сутак арышту, пасля якіх ён так і не выйшаў на волю, спадару Супранёнку прысудзілі за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.