Па Віцебску коціцца хваля судоў «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Калі раней «народным» лічыўся артыкул 23.34 КаАП (пазней 24.23 КаАП), згодна з якім каралі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то цяпер самая распаўсюджаная прычына трапіць у суд – гэта ч.2 арт. 19.11. Ужо каторы тыдзень усе раенныя суды Віцебску разбіраюць справы мясцовых жыхароў, затрыманых за падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы, суполкі і Тэлеграм-каналы. Караюць за гэта ў асноўным «суткамі», рэдка каму прысуджаюць штрафы. Відавочная мэта такога ціску: людзей запалохваюць карнымі захадамі, каб яны «адпісаліся» ад незалежных крыніц інфармацыі, а навіны шукалі ў тэлевізары або ў дзяржаўных СМІ.
80-я ўгодкі спалення Хатыні адзначылі казённымі імпрэзамі і арыштам у Наваполацку
Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала дамінантнай у ідэалагічных кіраўнікоў. Па ўсей Віцебскай вобласці прайшлі імпрэзы да 80-х угодкаў спалення вескі Хатынь, якая яшчэ з савецкіх часоў лічыцца ўзорам зверстваў і катаванняў у дачыненні да жыхароў Беларусі.
За пікет улады аштрафавалі выкладчыка Полацкага ўніверсітэта
Суд Наваполацка 8 лютага прызнаў выкладчыка Полацкага дзяржуніверсітэта Аляксандра Камка вінаватым у правядзенні пікету, і пастанавіў падвергнуць адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 3700 рублёў.
У Шаркаўшчыне журналіста і грамадскага актывіста аштрафавалі за аватарку ў Фэйсбуку
16 сакавіка адбыўся суд над журналістам і грамадскім актывістам з Шаркаўшчыны Андрэем Букам. Яго судзілі паводле артыкула 19.10 (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) КаАП за аватарку ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, якая была ў сетцы яшчэ ў 2020 годзе.
У Гарадку затрымалі грамадскага актывіста Леаніда Гаравога
15 сакавіка сілавікі правялі дома ў спадара Гаравога ператрус, потым завезлі ў пастарунак, дзе склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч.2 арт.19.11. Актывіста, сябра ЦРК БСДП, вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў праз сацыяльныя сеткі.