Спецдакладчыкі ААН разгледзяць зварот з нагоды затрымання Валянціны Болбат
25 лістапада суддзя Зінаіда Балаболава Наваполацкага гарадскога суда арыштавала Валянціну Болбат на 10 сутак паводле арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. З нагоды рэпрэсіўнага рашэння суда, была складзена і накіравана скарга ў рамках Спецыяльных працэдур да Рады па правах чалавека на факту затрымання і арышту актывісткі апазіцыйнага руху “За Свабоду” Валянціны Болбат.
Валянціна Болбат, актывістка з Верхнядзвінску, пад арыштам
Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну Болбат асудзілі да арышту на 10 сутак. Але няма звестак пра тое, у чым канкрэтна абвінавацілі актывістку, і не зразумела, калі над ёй адбыўся суд. Паводле звестак, якімі падзяліліся сябры спадарыні Валянціны, 22 лістапада ў яе адбыўся ператрус, а потым некалькі гадзін актывістку апытвалі пра кіраўніцтва руху «За свабоду», у прыватнасці, пра Юрыя Губарэвіча. У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што асудзіць актывістку маглі паводле арт. 19.11 КаАП. Але высветліць гэта дакладна можна будзе хіба толькі тады, калі Валянціна Болбат выйдзе на волю.
Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА-2
Старшыня незалежнага прафсаюзу на ААТ «Нафтан» адбывала другі запар адміністрацыйны арышт у Наваполацкім ЦІПе. Практыка пераводзіць арыштаваных з Полацку і Наваполацку ў Віцебск існуе ўжо даўно – гэта робіцца для таго, каб абцяжарыць родных і блізкіх праблемай перадач і падтрымкі. Віцебскі ізалятар часовага ўтрымання цяпер месціцца на тэрыторыі СІЗА-2, і ў выпадку з Вольгай Брыцікавай пакуль не высветлена прычына пераводу: або яе перавялі ў віцебскі ІЧУ, каб дабыць тэрмін арышту, або яна трапіла непасрэдна ў следчы изалятар, бо супраць яе маглі распачаць крымінальную справу.
Жанну Іванову (Жалевіч) аштрафавалі на 100 базавых велічынь
Пра гэта пазаштатная карэспандэнтка інтэрнэт-выдання «Витебский курьер» паведаміла ў Фэйсбуку, напісаўшы: «Я дома. Суд быў». Жанчыну прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КоАП. У адміністрацыйным пратаколе былі згаданыя 4 публікацыі ў Instagram і «Одноклассниках», дзе міліцыянты разгледзелі нацыянальную сімволіку.
Суд арыштаваў актывіста Генадзя Бярдзенёва на 30 сутак
Генадзя затрымалі 10 лістапада ў Полацку. Ён нядаўна прыехаў з Польшчы, дзе працаваў апошнія тры месяцы і збіраўся ў бліжэйшыя дні зноў вярнуцца назад.