У Мінску затрымалі аршанцаў. Іх арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле і завялі крымінальную справу
У беларускай сталіцы затрымана пара з Оршы - Марыю Яшчанку і Рамана Цыганкова. У дзень затрымання яны былі арыштаваныя судом на 14 сутак кожны за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, які размешчаны на вул. Акрэсціна ў Мінску. І Марыя, і Раман маюць хранічныя захворванні, але кіраўніцтва ЦІПа адмовіла сваякам перадаць ім ежу, лекі і цёплыя рэчы.
Аршанцы хакеісты Ўладзіслаў і Андрэй Белавусавы затрыманы за пікеты ў сацыяльных сетках
Пасля затрымання гульца зборнай Беларусі па хакеі з мячом Уладзіслава Белавусава рэпрэсіі не спыніліся. Днямі за кратамі апынуўся ягоны брат Андрэй і сябра па спартыўнай камандзе Дзяніс Хатылёў. Магчыма, ўлады пачалі рыхтаваць чарговую гучную крымінальную справу, у якой у якасці фігурантаў будуць выступаць вядомыя беларускія спартоўцы.
За размешчаны сцяг Украіны ў інстаграме жыхарцы Наваполацка прысудзілі вялікі штраф
У Наваполацку 11 кастрычніка адбыўся ўжо трэці суд над Ганнай Тукавай. Цяпер міліцыя паставіла ёй у віну «пікетаванне» ў інстаграме выявамі украінскага сцяга. Справу па двух пратаколах па адміністратыўнаму артыкулу 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) разгледзела суддзя Зінаіда Балаболава. Пасля разгляду матэрыялаў справы, суддзя прызначыла Ганне штраф у памеры 3200 рублёў.
«Налёт» ГУБАЗіК на Глыбокае: вядома ўжо пра некалькі затрыманняў
5-га кастрычніка ў Глыбокім адбылося некалькі ператрусаў і некалькі затрыманняў мясцовых актывістаў і журналістаў. Дакладна вядома пра затрыманне актывіста Вадзіма Хлуса і фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка, і пра шэраг «візітаў» да іншых гараджан, якія засталіся на волі і просяць пакуль не называць іхных імёнаў. З пэўных крыніц вядома, што ў райцэнтры працавалі не мясцовыя міліцыянты, а ГУБАЗіК з абласнога цэнтру.
Суд адмовіўся прызнаць пікетам наяўнасць бел-чырвона-белых магніцікаў на хатнім халадзільніку
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Ўладзімір Царыкаў 20 верасня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да жыхара Віцебска Сяргея Сясіцкага. Міліцыя палічыла, што ён правёў несанкцыянаванае ўладамі пікетаванні ў сябе дома праз вывешванне бел-чырвона-белых магніцікаў на дзверцах халадзільніка. Паколькі пікет з'яўляецца публічным мерапрыемствам, то суддзя палічыў, што ў дзеяннях Сясіцкім адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння і на гэтай падставе спыніў вядзенне па справе.