49-гадовага Андрэя Красько вінавацяць ў "несанкцыянаваным пікетаванні" па ч.1 арт. 24.23 КаАП, бо на яго старонцы ў Фэйсбуку знойдзены фотаздымкі з так званымі "рамкамі" - са сцягам Украіны, з надпісам "Я TUT" і "Мы 97%".
На судовым пасяджэнні будзе разглядацца і яшчэ адзін пратакол, складзены на Краські - за "распаўсюд экстрэмізму" у інтэрнэце па ч.2 арт.19.11 КаАП.
Судзіць дырэктара турфірмы Кацярына Цыбульская - самая маладая суддзя суда Першамайскага раёна. Яна прыйшла сюды на працу ў снежні 2024 года, і з тае пары менавіта яе прызначаюць разбіраць палітычна матываваныя справы.
Апрача Андрэя Красько, 4 сакавіка за "распаўсюд экстрэмізму" яна судзіць яшчэ дваіх віцяблян - прадпрымальніка Андрэя Капусціна і супрацоўніцу Віцебскага абласнога цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Алену Карабань.
Павел Сяргееў