Аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску 18 верасьня распачаў выканаўчае справаводзтва ў дачыненьні віцябляніна Міколы Качурца, каб спагнаць зь яго адміністрацыйны штраф у памеры 24,50 рублёў на карысьць УУС Менскага аблвыканкаму. Копію пастановы аб распачынаньні выканаўчага справаводзтва Мікола Качурэц атрымаў толькі 2 кастрычніка.

Суд Першамайскага раёну Віцебску за пікетаваньне рэстарацыі «Паедзем паядзім» аштрафаваў 5 верасьня дзьвюх віцебскіх актывістак аргкамітэту партыі БХД Ірыну Захараву і Тацяну Севярынец.

Судзьдзя віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня 5 верасьня прысудзіў 12 базавых велічыняў (294 рублі) штрафу віцебскай актывістцы аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алене Янушкоўскай.

Віцяблянін Мікола Качурэц 6 ліпеня ўзяў удзел у Курапацкай вахце, а таксама ва ўсталяваньні крыжоў каля рэстарацыі “Поедем поедим”. Пакуль што вядома пра адзін пратакол, які склалі на яго супрацоўнікі ДАІ за парушэньне правілаў дарожнага руху (арт. 18.23. ч.1. КаАП РБ). Чакаецца суд.

Судзьдзя Сьвятлана Іванова зь Віцебскага абласнога суду палічыла справядлівым і законным прызначэньне штрафу ў 1470 рублёў прафсаюзнаму актывісту Віктару Стукаву. Такім чынам, набыла моц ранейшая пастанова полацкага судзьдзі Ўладзімера Лапко на падставе галаслоўнага абвінавачаньня. Спадар Віктар не прысутнічаў на судовым разглядзе яго скаргі ў Віцебску 30 траўня, бо ня быў апавешчаны пра дату суду.