Зварот адрасаваны «чальцам камісіяў і іншым актывістам выбарчага працэсу».
Паводле віцяблянаў, якім давялося ўбачыць гэткія аб’явы, многія зь іх падзяляюць пазыцыю ката Вітушкі – яны гатовыя ня ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. І ўжо ня толькі дзеля крыўды за Барсіка, якога ЦВК не зарэгістравала ў якасьці прэтэндэнта ў кандыдаты. А таму, што будучы вынік, як паказвае досьвед мінулых выбараў, ужо і так прадказальны.
Крыніца: Радыё Свабода