Падчас сваіх акцый, якія адбыліся ў Беластоку, Варшаве, Уроцлаве, Празе, Браціславе, Будапешце, Любляне, Вене, Маўтхаўзене, Зальцбургу, Мюнхене, Штутгарце, Карлсруэ, Люксембургу, Ліле, Брусэлі, Парыжы Алесь Круткін трымаў партрэты палітвязняў Мікалая Статкевіча і Яўгена Афнагеля. Грамадскі актывіст прайшоў ужо больш за палову запланаванага маршруту. У бліжэйшы час ён задумаў пабываць у некалькіх гарадах Францыі, Швейцарыі і Нямеччыны. Мяркуе даехаць да Гаагі і Амстэрдама.
Далей пасля правядзення акцый у Капенгагене, Стакгольме, Осла і Алесь плануе рушыцца ў Брандэнбург і Берлін. Пасля такім жа спосабам – аўтаспынам – вернецца ва Усходнюю Еўропу. На пароме пераплыве ў Фінляндыю, дзе і плануе завяршыць падарожжа салідарнасці.
Пра свае пікеты, незвычайныя выпадкі і прыгоды Алесь піша ў падарожным тэлеграм-канале «Еўрааўтаспын салідарнасці». Трэба сказаць, што гэты ТГ-рэсурс пакуль яшчэ не прызнаны беларускімі судамі экстрэмісцкім, таму каналам можна карыстацца без пагрозы апынуцца за кратамі.
Іван Чайка