Прэзентуючы ўдзел у гарадскім шэсці «Бессмертного полка», Мірсалімава падкрэслівала, што такім чынам будзе аддадзена даніна памяці сваякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатары заклікалі гараджан далучыцца да акцыі з партрэтамі сваіх родных. Але над калонай у Віцебску быў узняты і партрэт Сталіна, і чырвоныя савецкія сцягі.
Наяўнасць сучаснай расейскай сімволікі дык і ўвогуле ператварыла ідэю ўшанавання памяці продкаў, загінулых падчас вайны 1941-1945гг. у дэманстрацыю падтрымкі цяперашняй вайны ва Украіне. Партрэты ўдзельнікаў колішніх баёў нібыта сталі апраўданнем сённяшняга кровапраліцця. І нават традыцыйныя словы пра ўдзячнасць за мірнае неба над галавой у дачыненні да калоны «Бессмертного полка» ў Дзень Перамогі гучалі недарэчна: Эльвіра Мірсалімава, ідучы ў першым шэразе з вялікай “Z” на вопратцы, адным сваім выглядам адлюстроўвала зусім іншыя памкненні.
Жанна Жалейка