Паводле Службы бяспекі Латвіі, фестываль меў на мэце ўшанаванне дэсантных войскаў, якія дасылаюць у розныя краіны свету «для урэгулявання канфліктаў». І цяпер, падчас вайны ва Украіне мэту мерапрыемства можна разглядаць як праслаўленне і апраўданне дзеянняў Расеі. Паводле заканадаўства Латвіі, асобы, якія займаюцца гераізацыяй расейскай агрэсіі ва Украіне, могуць быць прыцягнута а крымінальнай адказнасці.
Пра тое, што ў дачыненні да выступоўцаў праводзіцца праверка, паведаміў інфармацыйны рэсурс delfi.lv.
Фестываль «Сінева» прайшоў у Наваполацку ў пачатку жніўня. Апрача мастацкага, імпрэза мела даволі заўважны вайсковы кампанент: у праграме былі мітынг і параднае шэсце з ускладаннем вянкоў да мемарыяльнага комплексу «Зорка» у былым вайсковым гарадку Баравуха. Таксама жыхароў і гасцей горада заклікалі наведаць выставу вайсковай тэхнікі, паказальныя выступы віцебскіх дэсантнікаў са 103 -й Гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, спаборніцтвы паміж вайскова-патрыятычнымі клубамі з Беларусі і Расеі.
«Прижимает сердце груз за разорванный Союз», - гэта радок з песні, якую часта выконвае https://www.youtube.com/watch?v=DwafvSlWBX4 гурт «Перевал». Яго ўдзельнікі – чальцы Даўгаўпілсскага цэнтра садружнасці ветэранаў Афганістана.
Кіраўнік цэнтра, ураджэнец Берасцейшчыны прадпрымальнік Васіль Крупеніч, вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі. Вядомы ён таксама, як «кароль латгальскай мафіі» па прозвішчы «Цыган». У 2017г. На яго завялі крымінальную справу за інцыдэнт на украінска-польскай мяжы. Памежнікі знайшлі ў паліўным баку ягонай машыны некалькі пірапатронаў, а сам Крупеніч, імкнучыся прыхаваць сляды злачынства, спрабаваў падпаліць змесціва бензапака, кідаючы туды запалкі.
Яшчэ раней, у 2011 г., Крупеніч быў затрыманы латвійскай паліцыяй за захаванне нелегальнага алкаголю і цыгарэт у буйным памеры.
Сёлета ён трапіў пад увагу паліцыі 9 траўня, калі спрабаваў зладзіць святочнае шэсце да Дня перамогі – гэтае свята ў Латвіі афіцыйна забаронена. Ен правакаваў паліцыю на затрыманне, «размахваючы савецкімі пасведчаннямі», напісалі тады СМІ. Прыгадалі, што Васіль Крупеніч быў датычны і да агітацыі датвійскіх школьнікаў за ўдзел у вайскова-патрыятычнам летніку “Союз. Наследники победы”.
Міхась ХмараF