Нягледзячы на тое, што мясцовыя сябры партыі БНФ сабралі сьведчаньні старажылаў, якія памятаюць пра расстрэлы савецкіх грамадзян, да афіцыйнага ўшанаваньня іх памяці справа так і не дайшла. Улады адмаўляюцца паставіць тут нейкі памятны знак, і таму віцебскія актывісты ствараюць самаробны мэмарыял самі – ставяць крыжы на ўзор таго, як гэта зроблена ў Курапатах пад Менскам.
Самы высокі крыж – мэталёвы, на ім надпіс “Ахвярам таталітарнага рэжыму”, астатнія крыжы меншыя, пераважна драўляныя. Некалькі разоў крыжы ў гэтых мясьцінах нішчылі невядомыя, але актывісты ставілі новыя.
Мінімум два-тры разы на год каля самаробнага мэмарыялу робяць прыборку – звычайна ўвесну і напярэдадні Дзядоў. Сёлета 29 кастрычніка сябры партыі БНФ і руху “За свабоду” зноў прыехалі ў Паляі – павысякалі хмызьнякі, прыбралі сьмецьце, згадалі ўсіх, хто бязьвінна загінуў у гады сталінскага тэрору.
https://vitebsk.dns.army/news/akcyi/item/777-vitsebskiya-aktyvisty-dobrauparadkavali-mestsa-pakhavannya-akhvyar-kamunizmu-u-palyayakh#sigProId4c6286959f