Чацвер, 24 Ліпень 2014

Віцебскія актывісты БХД перадалі больш за 4 тысячы подпісаў у Мінздраў і гарвыканкам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Тацьцяна Севярынец Тацьцяна Севярынец

Удзельнікі кампаніі “Народны кантроль” у Віцебску перадалі ў абласны і гарадзкі выканкамы, Віцебскі Савет дэпутатаў копіі подпісаў жыхароў мікрараёнаў Білева за будаўніцтва паліклінічнага комплексу. Арыгіналы подпісаў былі перасланыя ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Прадстаўнікам уладаў было перададзена 4108 подпісаў на 271 аркушы.

Як распавяла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец, прадстаўнікі ўладаў былі зьдзіўленыя такой колькасьцю подпісаў. Пры гэтым некаторыя зь іх пажадалі посьпехаў удзельнікам кампаніі.

bchd.info