Нядзеля, 22 Чэрвень 2014

У Віцебску пададзеная заяўка на пікет у падтрымку будаўніцтва паліклінікі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебску пададзеная заяўка на правядзеньне пікету ў падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева. Заяўленая мэта пікету – прыцягненьне ўвагі да праблемы мікрараёнаў Білева, у тым ліку адсутнасьці паліклінікі, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацьцяна Севярынец. Яна таксама распавяла, што на цяперашні момант у падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў межах распачатай у траўні кампаніі “За якасную мэдыцыну для ўсіх” ужо сабрана 4090 подпісаў.

На думку актывістаў кампаніі, у Віцебску ў жылых мікрараёнах Білева-1, Білева-2 і Білева-3 існуе вялікая патрэба пабудовы паліклінічнага комплексу. Жыхары мікрараёнаў, якіх налічваецца каля 20 тыс. чалавек, вымушаныя езьдзіць у паліклінікі ў іншыя часткі гораду. Пры гэтым найбліжэйшыя паліклінікі вельмі перагружаныя, а грамадзкі транспарт ходзіць з праблемамі.

bchd.info