Улады Наваполацка пачалі гуманітарнае супрацоўніцтва з сепаратыстамі з ўсходу Украіны
Упершыню ў Наваполацк 13 снежня прыбылі дзеці з горада Лісічанска, які належыць да не прызнанай міжнароднай супольнасцю самаабвешчанай дзяржавы - Луганскай Народнай Рэспублікі. Паездка арганізавана Наваполацкім гарвыканкамам ва ўзаемадзеянні з дабрачынным фондам імя Аляксея Талая. Тым самым беларускія ўлады на мясцовым узроўні прызналі суб'ектнасць ЛНР, да апошняга часу прызнанай толькі Расійскай Федэрацыі. Курыруе знаходжанне луганчан намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях Андрэй Адзіначкін.
Віцебскіх дзетак агітуюць напісаць навагоднія лісты … Міністру ўнутраных справаў
На сайце ўпраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама з’явілася паведамленне пра распачатую міністэрствам пераднавагоднюю акцыю «Ліст І.У.Кубракову» Умовы для ўдзелу наступныя: складальніку ліста мусіць быць менш за 14 гадоў, пры гэтым ён павінны быць падпісчыкам усіх сацыяльных сетак МУС. А таксама марыць стаць міліцыянтам. Арганізатары мяркуюць, што з дапамогай такой акцыі яны змогуць палепшыць імідж сілавога ведамства, які заўжды быў невысокі, а пасля рэпрэсій пасля пратэстных падзеяў 2020г. стаў практычна адмоўным.
На Віцебшчыне патрабуюць зрабіць мемарыяльную дошку Караткевічу па-беларуску
На сайце petitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннем перарабіць мемарыяльную дошку, адчыненую 25 лістапада на аршанскай СШ №3. Адкрыццё дошкі было прымеркавана да сёлетніх угодкаў аршанскага ўраджэнца, вядомага літаратара Уладзіміра Караткевіча. На дошцы ёсць цытата з ягонага верша, аднак астатні тэкст – пра тое, што школа №3 носіць імя славутага земляка – напісаны па-расейску. Шмат хто палічыў такое стаўленне да дзеяча беларускай культуры абразлівым, і ў выніку нарадзілася петыцыя.
У Віцебскім рэгіёне зафіксаваны рост захворвання і смяротнасці ад ВІЧ і СНІДу
1 снежня 2022 года ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы з ВІЧ (віруса імунадэфіцыту чалавека)/СНІДам (сіндромам набытага імуннага дэфіцыту). Не абыйшло гэтае захворванне і жыхароў Віцебскай вобласці. І с кожным годам колькасць пацярпелых ад гэтай хваробы расце.
Кіраўніца пашуковага атраду прапануе стварыць новы «Курган дружбы» на памежжы
Са згоды ўладаў Латвіі ў сёлета ў лістападзе была разбурана частка «Кургана дружбы» – савецкага мемарыяльнага комплексу, узведзенага ў 1959 года на стыку межаў Беларусі, Расеі і Латвіі. Прыняўшы цвёрдую пазіцыю наконт знішчэння помнікаў савецкага перыяду, латвійскі ўрад пастанавіў разбурыць тую частку кургана, якая знаходзілася на тэрыторыі Латвіі. Але ў Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай», «фальсіфікацыяй гісторыі» і горача асуджана праўладнымі прапагандыстамі. Неўзабаве з’явіліся і прапановы «аднавіць гістарычную справядлівасць: з ідэяй стварыць новы курган выступіла кіраўніца наваполацкага пашуковага атраду Святлана Камагорцава.