Гэта першая такая ўстанова ў вобласці, хаця падобныя цэнтры ўжо даўно існуюць у Берасці, Гомлі і Гародні. Крызісны цэнтр Чырвонага Крыжа – ён створаны пад патранатам менавіта гэтай арганізацыі – знаходзіцца па вуліцы Лазо, 4 у будынку плошчай больш як 100 кв.м. Тут адначасова могуць прыняць да 20 змушаных мігрантаў. А ў выпадку вострай неабходнасці адзін з пакояў можна пераабсталяваць і стварыць яшчэ пяць спальных месцаў. Падчас адкрыцця ўстановы прагучала меркаванне, што цэнтр стаў асабліва неабходным пасля таго, як у Беларусь рушыла цэлая хваля ўцекачоў з Украіны.

Днямі імя Ефрасінні Зяньковай, падпольшчыцы, кіраўніцы Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы» будзе нададзена віцебскай сярэдняй школе №28. Сёлета гэта 52-е ўганараванне ўстановы сярэдняй адукацыі імем героя Вялікай Айчыннай вайны. Атрымліваецца, што практычна штотыдзень школам надаюць імёны людзей, чые лёсы былі звязаныя з падзеямі 1941-1945гг. Такім чынам віцебскія ўлады вырашылі выхоўваць у вучняў патрыятызм у межах праекта «2022год – Год гістарычнай памяці.

На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1400 палітвязняў. Большасці з іх блакуюць ліставанне. Пасылкі ў такой сітуацыі з’яўляюцца надзейным спосаб падтрымкі зняволеных. Распавядаем, хто можа даслаць пасылку, што ў яе можна пакласці і як зрабіць гэта з-за мяжы. 

Упершыню ў Наваполацк 13 снежня прыбылі дзеці з горада Лісічанска, які належыць да не прызнанай міжнароднай супольнасцю самаабвешчанай дзяржавы - Луганскай Народнай Рэспублікі. Паездка арганізавана Наваполацкім гарвыканкамам ва ўзаемадзеянні з дабрачынным фондам імя Аляксея Талая. Тым самым беларускія ўлады на мясцовым узроўні прызналі суб'ектнасць ЛНР, да апошняга часу прызнанай толькі Расійскай Федэрацыі. Курыруе знаходжанне луганчан намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях Андрэй Адзіначкін.

На сайце ўпраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама з’явілася паведамленне пра распачатую міністэрствам пераднавагоднюю акцыю «Ліст І.У.Кубракову» Умовы для ўдзелу наступныя: складальніку ліста мусіць быць менш за 14 гадоў, пры гэтым ён павінны быць падпісчыкам усіх сацыяльных сетак МУС. А таксама марыць стаць міліцыянтам. Арганізатары мяркуюць, што з дапамогай такой акцыі яны змогуць палепшыць імідж сілавога ведамства, які заўжды быў невысокі, а пасля рэпрэсій пасля пратэстных падзеяў 2020г. стаў практычна адмоўным.