У Віцебску да Дня Перамогі адчынілі выставу зброі з калекцыі былога міністра МУС Шуневіча
Тое, што ў «Год мира и созидания» ў абласным цэнтры да 9 траўня адчынілі выставу зброі, выглядае двухсэнсоўна. Але экспзазіцыя, размешчаная ў Віцебскім краязнаўчым музеі, мае яшчэ адну асаблівасць: гэта прыватны збор былога міністра МУС Ігара Шуневіча, які прызнаваўся, што з“яўляецца апантаным калекцыянерам зброі – проста «памяшаны на гэтым». Спадар Шуневіч, які быў Міністрам унутраных справаў з 2012 па 2019 гады, яшчэ падчас знаходжання на гэтай пасадзе казаў, што колькасць агняпальнай зброі, якую ён захоўвае, даўно перавысіла дазволены заканадаўствам максімум, і таму ён быў вымушаны ўзяць ліцэнзію на калекцыянаванне.
“Праваабарончая рэтраспектыва”: АМАП перашкодзіў Барысу Хамайду правесці акцыю да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі
Віцебскі апазіцыянер выйшаў на вуліцу Леніна да так званага “сіняга дому” з плакатам, дзе было напісана “Людзі, памятайце пра Чырнобыль і разважайце пра лёс сваіх дзяцей. Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь – вар’яцтва”. Але яшчэ да таго, як ён разгарнуў плакат, да яго падышлі два “амапаўцы”.
У Віцебску будзе ажно тры Алеі жаночай славы. Але што маецца на ўвазе?
Першая такая алея ўжо зявілася: падчас апошняга суботніка удзельніцы віцебскай структуры ГА «Беларускі саюз жанчын» пасадзілі тры елкі ў скверы па вуліцы Касманаўтаў, непадалек ад помніка камсамольцам-падпольшчыкам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Паводле газеты «Витьбичи», якая размясціла фотаздымкі 13-ці жанчын і трох пасаджаных імі елак, Алеі жаночай славы павінны з“явіцца ва ўсіх трох раёнах абласнога цэнтру.
У Віцебскай вобласці стан дарог з тэхнічнай праблемы перарос у палітычны выклік мясцовым уладам
З якім поспехам абласныя ўлады справіцца з гэтым выклікам, адназначна адаб'ецца на выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбудуцца на пачатку 2024 года.
Для дзяцей з Віцебшчыны і Пскоўшчыны зладзяць вайскова-патрыятычны летнік
Яго плануюць арганізаваць на расейскай тэрыторыі (у Себежскім раёне) паблізу ад «Курган Дружбы» – савецкага помніка на памежжы Беларусі, Расеі і Латвіі. З латвійскага боку частка мемарыялу была разбурана ў кастрычніку мінулага году, бо ўрад Латвіі выступае за знішчэнне помнікаў савецкай гісторыі. У Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай» подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І цяпер арганізацыя летніка мае на мэце «стварэнне ўмоваў дзеля супольнага вывучэння і захавання гістарычнай памяці, разумення роднасці, братэрства, адзінства народаў Беларусі і Расеі».