Як правільна ліставацца з палітвязнямі, каб не ўзніклі праблемы з камунікацыяй
У пяці калоніях Віцебскай вобласці і СІЗА №2 зараз адбываюць пакаранне не менш за 250 палітвязняў. Практычна ўсе яны скардзяцца на праблемы з перапіскай, асабліва з тымі людзьмі, якія не ўваходзяць у кола блізкіх сваякоў.
Эльвіра Мірсалімава прыйшла на парад 9 траўня з вялікай “Z” на вопратцы
Ідэйная прыхільніца «русского мира» не толькі раздавала так званыя «георгіеўскія» стужкі ў калоне «Бессмертного полка». На ейнай куртцы была вялікая “Z” у тых самых колерах, а ніжэй надпіс #СвоихНеБросаем - адзін з лозунгаў, пад якім быў здзейснены напад на Украіну расейскімі войскамі. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін тлумачыў змест гэтых словаў як «готовность бороться за своих людей», і казаў, што гэта «ведет к сплоченности общества». З кім выйшла змагацца Эльвіра Мірсалімава, у Віцебску добра ведаюць: спадарыня з адкрытай нянавісцю ставіцца да беларускай мовы і культуры. Асабіста сябе яна называе «русской», і ў Дзень Перамогі яна вырашыла гэта яшчэ раз прадэманстраваць, прыкалоўшы побач з “Z”стужку ў колерах расейскага сцяга.
Прыхільніца «русского мира» Мірсалімава абяцае 9 траўня раздаваць георгіеўскія стужкі
Віцебская прарасейская актывістка запрашае гараджан далучыцца да акцыі «Бессмертный полк». Яе арганізатары паведамляюць, што віцябляне могуць прайсці з партрэтамі сваіх родных – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – у асобнай калоне падчас афіцыйнага гарадскога ўрачыстага шэсця. Эльвіру Мірсалімаву не задавальняе, што сімвалам свята перамогі падчас дзяржаўных імпрэзаў стала чырвона-зялёная бутаньерка з белай яблыневай кветкай, і таму яна анансавала раздачу георгіеўскіх стужак. Паведамляючы пра гэта ў сацыяльных сетках, жанчына усяляк падкрэслівае, што яе прынцыповая пазіцыя ў гэтым пытанні не супадае з пазіцыяй уладаў. Аднак і летась, і раней міліцыя нават увагі не звярнула на тое, што адбываецца нешта, што выходзіць за «ідэалагічныя межы» святкаванняў. Дарма параўноўваць, што сталася б з ахвотнымі раздаць у цэнтры Віцебску стужкі ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга...
У віцебскім цэнтры бяспекі МНС школьнікам паказваюць, як «весці бой з фашыстамі»
У цэнтры бяспекі віцебскай структуры МНС стварылі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народу, і абсталявалі пляцоўку віртуальнай рэальнасці для школьнікаў. Падлеткам прапануюць стаць абаронцамі «Полацкага рубяжу» - лініі ўмацаванняў, дзе нацысцкіх нападнікаў, якія планавалі бесперашкодны захоп Полацку, затрымалі на два тыдні. У горадзе, слаўным сваёй багатай на падзеі старажытнай гісторыяй, абралі для распрацоўкі праекта віртуальнай рэальнасці менавіта перыяд Вялікай Айчыннай вайны, і гэта ў цяперашніх ідэалагічных варунках мала каго дзівіць.
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі
У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася. Летась тэмай Дня палітвязняў была жоўтая бірка — спецыяльная метка ў калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце распавёў Вітольд.