Украінка скардзіцца на дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы з боку судзьдзяў Віцебскага аблсуду
Разглядаючы касацыйную скаргу, судзьдзі калегіі па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду адмовіліся даць жыхарцы Віцебску, ураджэнцы Ўкраіны і ўкраінцы па нацыянальнасьці Антаніне Піванос магчымасьць скарыстацца перакладчыкам.
У Паставах вучняў “пераканалі” адмовіцца ад беларускай мовы на іспытах
Гэта адбылося ў Пастаўскай сярэдняй школе №1. Пра гэты факт рэдакцыі інтэпнэт-выданьня “Весткі” паведамілі чытачы. Афіцыйная прычына – экзамэн па роднай мове не ўкладаецца ў графік.
У Віцебску разважалі пра дыскрымінацыю і эўрапейскія каштоўнасьці
У віцебскім «Эўрапейскім клюбе» прадстаўнікі Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць» прэзэнтавалі вынікі сваёй працы ў межах кампаніі «Разам супраць дыскрымінацыі», а палітоляг Алесь Лагвінец распавёў аб праекце «Беларусы выбіраюць Эўропу».
Віцебскі праваабаронца змагаецца з дыскрымінацыяй у дачыненьні да дачнікаў
Праваабаронца Валер Місьнікаў ня змог дамагчыся ад дзяржавы справядлівай аплаты за спажытую энэргію для дачнікаў, якія пражываюць па-за горадам падчас дачнага сэзону.
Аршанцам прапанавалі самім зрабіць пераклады абвестак у транспарце на беларускую мову
Жыхарам Воршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэньне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: «Беларускамоўныя абвесткі – ня наш клопат».