Віцебскі праваабаронца: Чаму за бел-чырвона-белыя сьцягі караюць, а за савецкія - не?
Павал Левінаў патрабуе знайсьці і пакараць гандляроў сьцяжкамі СССР. Ён даслаў заяву на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму і паведаміў пра факты неаднаразовага зьяўленьня невядомых асобаў зь чырвонымі сьцяжкамі каля гандлёвага цэнтру «Эвіком».
Мытны саюз з Расеяй у дзеяньні: Віцебскаму прадпрымальніку забаранілі выпускаць прадукцыю з этыкеткай на беларускай мове
Віцебскі прадпрымальнік сутыкнуўся з дыскрымінацыяй беларускай мовы, калі вырашыў наладзіць выпуск новай прадукцыі з этыкеткай па-беларуску. Аказваецца, з уступленьнем Беларусі ў Мытны саюз, уся прадукцыя, якая вырабляецца ў краіне, згодна з рэглямэнтам МС, павінна маркіравацца на расейскай мове. Пра гэта прадпрымальнік напісаў на форуме http://belarus.d3.ru.
Віцебскі праваабаронца патрабуе прыцягнуць расейскую газэту да адказнасьці
Праваабаронца Павал Левінаў дамагаецца пачатку адміністрацыйнага працэсу ў дачыненьні да газэты «Аптечка Еламеда». На думку Левінава, выдаўцы і распаўсюджвальнікі газэты, якая зарэгістраваная ў Расеі, павінны быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за яе незаконны выраб і распаўсюд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Свабодны прафсаюз змагаецца супраць дыскрымінацыі на “Шкловалакне” (відэа)
Размова аб парушэньні наймальнікам ААТ «Полацак-Шкловалакно» ўказу прэзыдэнта аб сацыяльным партнэрстве адбылася на сустрэчы старшыні Свабоднага прафсаюзу заводу Віктара Стукава зь першым намесьнікам старшыні аблвыканкаму Ўладзімерам Навацкім на прыёме ў аблвыканкаме. Парушэньні палягаюць у забесьпячэньні розных сацыяльных гарантыяў для працоўных адной і той жа прафэсіі на заводзе «Шкловалакно», што супярэчыць ўказу № 278.
Маладафронтаўца адлічаюць з каледжу за палітычную дзейнасьць
Сябра “Маладога Фронту” Ўладзіслаў Макавецкі навучаецца ў Віцебскім тэхналягічным каледжы па спэцыяльнасьці “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Палітычнай дзейнасьцю Ўлад займаецца даўно і кіраўніцтва каледжу папярэджвала яго пра недапушчальнасьць “грамадзкай дзейнасьці”. Летась падчас традыцыйнай акцыі памяці герояў Слуцкага Збройнага Чыну ён прыняў прысягу “Маладога Фронту”. Празь некаторы час пасьля гэтага ў каледж прыйшлі невядомыя супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным.