Паводле дадзеных сьледства, падазраваны ў 2008 годзе аказаў дапамогу аднаму са службовых асоб КУП «УСК Віцебскага аблвыканкаму» ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў, у выніку чаго прадпрыемству была нанесеная шкода ў памеры больш за 460 мільёнаў рублёў.
Цікава, што ў сакавіку 2012 году Менскай пракуратурай у дачыненьні да дырэктара ТАА «Саната-строй» ужо была ўзбуджаная крымінальная справа. Яму інкрымінавалася зьдзяйсьненьне злачынства паводле ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі). Паводле дадзеных пракуратуры, падазраваны ў лістападзе-сьнежні 2010 году, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьніў крадзеж 235 000 000 рублёў.
Нагадаем таксама, што год таму Сьледчы камітэт па матэрыялах усё таго ж УБЭП УУС Віцебскага аблвыканкаму ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да былога дырэктара КУП «Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму».
Паводле зьвестак УУС Віцебскага аблвыканкаму, падазраваны даў указаньне аб складаньні і падпісаньні фіктыўных актаў выкананых работ, у якіх былі завышаныя аб’ёмы кошту пры падрыхтоўцы да летняга сэзону аднаго зь дзіцячых лягераў вобласьці. Пры гэтым грошы на рамонт лягера накіроўваліся па прэзыдэнцкай праграме “Дзеці Беларусі”. Паводле падлікаў апэратыўных службаў, шкода дзяржаўнаму бюджэту ад гэтых дзеяньняў склала больш за 1 мільярд рублёў.
Дзеяньні былога дырэктара былі кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэксу Беларусі (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Ці зьвязаныя ўсе гэтыя гэтыя справы паміж сабой, пакуль не тлумачыцца. Але відавочна, што яны сталі вынікам узаемадзеяньня паміж сабой шматлікіх праваахоўных ворганаў Беларусі.
Крыніца: Ежедневник