У рамках мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў, паводле дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» інспэкцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласьці ў тысячы жыхароў рэгіёну выпатрабаваная дэкларацыя пра даходы і маёмасьці. Па выніках праверкі двумстам зь іх прад’яўлены да выплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 мільярду рублёў.
Віцебскай абласной інспэкцыяй сфармаваны адмысловы рэестр асоб, якія ня маюць афіцыйных крыніц даходу. На сёньняшні дзень у ім зьмяшчаюцца зьвесткі пра 32,5 тысячы жыхарох вобласьці. Найбольшая іх колькасьць у Віцебску – 7,5 тысячы і Полацкім раёне – 5 тысяч.
Крыніца: Витебские вести