Як паведаміў пракурор аддзелу пракуратуры вобласьці Ільля Белавус, 55-гадовы жыхар Латвіі, едучы зь Беларусі праз пункт спрошчанага пропуску «Плюсы» Браслаўскага раёну, у парушэньне нормаў мытнага заканадаўства спрабаваў правезьці 20 пачкаў цыгарэт коштам 233 тысячы рублёў. Паводле рашэньня суду Кастрычніцкага раёну Віцебску мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці: на яго накладзены штраф у 30 базавых велічынь (5,4 мільёну рублёў), канфіскаваны аўтамабіль і цыгарэты.
Крыніца: Витебские вести