Як адзначаюць ва ЎУС сілавікоў, трывожыць рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У параўнанні з папярэднімі гадамі на сто злачынстваў з пачатку года гэтых грамадска небяспечных дзеянняў паказаў рост на 22 працэнты. За гэты час у Віцебскай вобласці адбылося 13 забойстваў.
Праваахоўнікі канстатуюць, што ўзмацняючая сацыяльная і эканамічная нестабільнасць у рэгіёне, у значнай ступені паўплывала на тое, што вялікую колькасць злачынстваў грамадзяне ўчыняюць у стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення. Кожны чацвёрты-пяты злачынец быў нецвярозы.
У бліжэйшы час фактарам росту злачынстваў, стане надыходзячы эканамічны крызіс, які ўжо стаў выяўляцца ў вобласці. Беспрацоўе, якое імкліва павялічвае сярод моладзі, нізкія заробкі, высокая інфляцыя, і адсутнасць жыццёвых перспектыў, стануць трыгерамі пагаршэння крымінальнай сітуацыі ў Віцебскім рэгіёне.
Іван Чайка