Нафтавікі сапраўды атрымала сур'ёзныя праблемы ў выглядзе еўрапейскіх санкцый, з-за таго, што на пачатку года ва Украіне пачалася вайна і ў гэтай вайне беларускія ўлады прынялі бак агрэсара.
Для прадпрыемства ўкраінскі рынак для нас быў вельмі важны, бо асноўныя аб'ёмы прадукцыі сыходзілі туды. Ён гэтак жа быў высокапрыбытковым па ўсёй коштавай наменклатуры.
Сітуацыя прывяла да таго, што з сакавіка 2022 года кіраўніцтва прадпрыемства было змушана прыняць рашэнне па зніжэнні аб'ёмаў рэалізацыі прадукцыі на экспарт. На працягу другога квартала былі выбудаваны новыя лагістычныя ланцужкі паставак, але яны аказаліся не здольнымі паўнавартасна замяніць страчаныя «прэміяльныя» ўкраінскі і еўрапейскі рынкі.
Кіраўніцтва сцвярджае, што з ліпеня на "Нафтане" змаглі атрымаць станоўчы вынік. Ён выказаўся ў тым, што пачалі зніжаць рэшткі гатовай прадукцыі, вярнулася нязначная частка назапашаных з пачатку года абаротных сродкаў.
На падставе слабых станоўчых сігналаў ужо будуюцца аптымістычныя здагадкі аб тым, што нафтаперапрацоўка ў другім квартале выйдзе на прыбытковую работу, а да канца года пры значным зніжэнні рэшткаў гатовай прадукцыі, пачнецца пачынаць павелічэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты.
Міхаіл Пісараў